Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Сэйма Літвы наведаў Беларусь бяз згоды калег


Разам зь ім у Беларусі пабывала кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Літвы.

Старшыня камітэту Сэйма Літвы па справах моладзі і спорту, сацыял-дэмакрат Юрас Пажэла ў панядзелак наведаў Беларусь, хоць гэтая паездка не была ўхваленая кіраўніцтвам парлямэнту.

У пятніцу ўправа Сэйма разглядала заяву Пажэлы дазволіць яму паездку разам з дэлегацыяй Літоўскага нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Беларусь. Аднак, паколькі паўсталі сумневы ў мэтазгоднасьці такога візыту, ніякага рашэньня не было прынята.

«Мы не адобрылі візыт, паколькі не бачылі падстаў для яго, была прадстаўленая толькі абстрактная заява, не было дэталёвай праграмы», — сказаў віцэ-сьпікер Сэйма, лібэрал Пятрас Аўшравічус.

Сам Пажэла паведаміў, што панядзелак прысьвечаны сустрэчам з выбаршчыкамі і паездкам, таму ён скарыстаўся гэтым днём і, не прапускаючы ніякіх пасяджэньняў Сэйма, разам з прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Літвы Дайнай Гудзявічутэ і іншымі сябрамі дэлегацыі агледзеў спартовыя аб’екты Беларусі.

«Гэта больш азнаямленчы візыт. У Вільню вярнуся ў панядзелак увечары, каб не прапусьціць пасяджэньня парлямэнта ў аўторак», — сказаў дэпутат.

Эўразьвяз ужывае ў дачыненьні да Беларусі санкцыі па прычыне перасьледу апазыцыі і парушэньняў правоў чалавека. Акрамя таго, ЭЗ забараніў уезд на яго тэрыторыю 200 асобам, зьвязаным з рэжымам, і замарозіў іх рахункі, нагадвае літоўскі партал delfi.lt.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG