Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскіх сябраў партыі БНФ будуць судзіць «з адтэрміноўкай»


Кастусь Смолікаў
Кастусь Смолікаў

На партыйца Кастуся Смолікава склалі пратакол аб парушэньні Закону аб СМІ.

Колькі дзён таму такі самы пратакол у Кастрычніцкім РАУС склалі на кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Леаніда Аўтухова. Паводле міліцыянтаў, правапарушэньне было зьдзейсьнена яшчэ напярэдадні Дня волі, 22 сакавіка.

Паводле спадара Смолікава, позву ў міліцыю яму прынесьлі дахаты і ўручылі асабіста:

«Сказалі, нібыта раней дасылалі па пошце, але я нічога не атрымліваў. Склалі пратакол за тое, што мы з Аўтуховым раздавалі партыйны бюлетэнь „Магістрат“ у гандлёвым цэнтры „Эвіком“ — нібыта колькасьць асобнікаў была большая, чымсьці ўказана ў накладзе. Але пры нас „Магістрат“ ніхто не пералічваў, і якая колькасць у міліцыянтаў запісана, нават ня ведаю. Я не адмаўляў, што распаўсюджваў бюлетэнь, калі нас затрымалі 22 сакавіка. Але судзілі нас паводле таго інцыдэнту не за парушэньне Закону аб СМІ, а нібыта за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі».

Пасьля затрымання 22 сакавіка Леанід Аўтухоў і Кастусь Смолікаў больш за двое сутак правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 25 сакавіка ім прысудзілі па 5 сутак арышту. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прызнала іх вінаватымі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах, бо, маўляў, у бюлетэні было запрашэньне на мітынг у Дзень волі, на правядзеньне якога Леанід Аўтухоў не атрымаў дазволу. Сам спадар Аўтухоў у дзень затрыманьня яшчэ ня меў адказу ад мясцовых уладаў — пра забарону паведамілі толькі на запыт міліцыянтаў.

Такім чынам, Аўтухова і Смолікава вінавацяць у правапарушэньні ўжо па другім разе.

На Леанідла Аўтухова пратакол быў складзены 24 красавіка, на Кастуся Смолікава — толькі цяпер. Дата судовага працэсу пакуль не вядомая: абодвум актывістам сказалі чакаць позваў у Кастрычніцкі райсуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG