Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За часы Лукашэнкі за палітыку сядзелі 182 асобы


1 траўня «Наша ніва» апублікавала спэцвыпуск газэты, прысьвечаны палітвязьням, пад лёзунгам «Проста вызваліце іх!»

Газэта піша пра ўсіх палітвязьняў, якія пабывалі ў беларускіх турмах за часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Усяго газэта налічыла 182 асобы, якія за 1995–2013 гады трапілі пад крымінальны перасьлед за палітыку. Зь іх 63 — у 2009–2013 гадах. Каля 6000 чалавек — такая лічба адміністратыўна пакараных і звольненых з працы, вучобы па палітычна матываваных справах за 1995–2013 гады, згодна з падлікамі «Нашай нівы».

Газэта падрабязна піша пра засуджаных па розных справах, у тым ліку за Плошчу 2010 году, пра засуджаных анархістаў. Газэта расказвае, як склаліся лёсы тых з былых палітвязьняў, хто эміграваў зь Беларусі, распавядае пра ўзрост, этнічнае паходжаньне палітвязьняў, іх прафэсіі, сацыяльны статус, а таксама друкуе турэмныя адрасы ўсіх тых, хто цяпер за кратамі з палітычных матываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG