Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя пачынае звальненьні ў дзяржсэктары


Дэманстрацыя каля парлямэнту ў Атэнах
Дэманстрацыя каля парлямэнту ў Атэнах

Парлямэнт Грэцыі ухваліў закон, які дазваляе ўраду звольніць 15,5 тыс. чалавек у дзяржаўных структурах да канца 2014 году.

Гэты крок быў адной з умоваў атрыманьня Грэцыяй чарговага траншу міжнароднай фінансавай дапамогі ў памеры 2 мільярды даляраў. Поўны памер дапамогі для Грэцыі, ухваленай Эўразьвязам і Міжнародным валютным фондам — 11.5 мільярдаў даляраў.

Каля 2000 дзяржаўных службоўцаў будуць звольненыя ўжо да канца траўня, а 2000 тысячы наступных да канца гэтага году. Астатнія будуць звольненыя на працягу наступнага году.

У першую чаргу плянуецца звольніць дзяржаўных службоўцаў, якія маюць дысцыплінарныя правіны. Аднак у многіх ключавых галінах, такіх як ахова здароўя, на месца звольненых будуць набраныя новыя супрацоўнікі.

Паводле Бі-Бі-Сі, сам па сабе гэты закон не прывядзе да памяншэньня дзяржсэктару. На гэта накіраваны іншы, паралельны плян, паводле якога да канца 2015 будуць скарочаныя 150 тысяч працоўных месцаў. Дасягнута гэта будзе ў першую чаргу за кошт закрыцьця вакансій пасьля тых працаўнікоў, якія сыходзяць на пэнсію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG