Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 красавіка: бітва паўстанцаў супраць царскіх войскаў пад Пятровічамі, БНР абвяшчае беларускую мову дзяржаўнай і дзень памяці Францішка Багушэвіча


Беларуская мова
Беларуская мова

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У клюбе RE: PUBLIC адбудзецца «Дударскі фэст». Пачатак а 19.00. Удзельнікі: «Стары Ольса», Testamentum Terrae, Pawa, Irdorath, «Літы талер». Квіткі: 65 — 90 тысяч рублёў.

Рэпартаж зь леташняга фэсту

Менск. У парку ім. Чалюскінцаў ад 10.00 да 20.00 пройдуць так званыя гарадзкія прыгоды MinskCityRace, якія зьбіраюць ўсіх аматараў актыўнага адпачынку, каб адкрыць ім новыя месцы гораду, падараваць яркія ўражаньні і выдатны настрой. Зарэгістраваць свой удзел можна на афіцыйным сайце спаборніцтваў Belrace.by

Менск. У Палацы культуры прафсаюзаў пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня першага ў Беларусі конкурсу сярод беларускіх бізнэс-жанчын «Лэдзі Бос», арганізатарам якога выступае рэсурс LADY.TUT.BY. Пачатак а 18:00

Менск. У клюбе «Салтайм» адбудзецца канцэрт «Фьюжн». Выступаюць: «Фьюжн»: «Планета всех», «Очень» и DaTa. Пачатак а 19.00

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1802 — слынны беларускі паўстанец і кампазытар князь Міхал Клеафас Агінскі пакінуў Санкт-Пецярбург і пасяліўся ў сваім маёнтку Залесьсе каля Смаргоні. Менавіта ў Залесьсі ён напіша палянэз «Разьвітаньне з Радзімай», шырока вядомы як Палянэз Агінскага.



1863 — адбылася бітва менскіх паўстанцаў з рэгулярнымі часткамі расейскага войска каля вёскі Пятровічы, цяпер яна ўваходзіць у склад беларускай сталіцы. Паўстанцы-каліноўцы пацярпелі жорсткую паразу.

Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч
1900 — памёр бацька новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Ён пакінуў гэты сьвет у сваім маёнтку Кушляны, і пахаваны ў суседніх Жупранах. Сёньня ў гэтай вёсцы на Ашмяншчыне ёсьць мэмарыяльная табліца ў мясцовым касьцёле, помнік паэту на пляцы перад касьцёлам і надмагільная стэла на могілках. У Кушлянскай сядзібе створаны музэй паэта.

1911 — нарадзіўся Васіль Каляда, актывіст Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, настаўнік, у 1959–1969 гг. — дырэктар Дома-музэя Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

1918 — Народны Сакратарыят Беларусі зацьвярджае беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прымае пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

1939 — нарадзілася дыктарка беларускага тэлебачаньня, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Зінаіда Бандарэнка
Зінаіда Бандарэнка


1944 — памёр беларускі сьвятар і пісьменьнік Ільдэфонс Бобіч. У літаратуры ён быў вядомы як Пётра Просты і дэбютаваў яшчэ напачатку мінулага стагодзьдзя ў віленскай «Нашай Ніве». У сваёй сьвятарскай місіі ксёндз Бобіч праз усё жыцьцё быў адданы ідэі беларускамоўнага набажэнства ў касьцёле. Пахаваны ў Іўі.

1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.

1996 — у Менску пачалася драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Дзень перад тым яны былі інтэрнаваныя ў менскім СІЗО на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца.

Вячаслаў Сіўчык у шпіатлі для асуджаных
Вячаслаў Сіўчык у шпіатлі для асуджаных



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы.
Францішак Багушэвіч, з прадмовы да «Дудкі беларускай»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG