Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях – 2013. Жывы рэпартаж

абноўлена

У Менску закончылася жалобныя шэсьце і мітынг з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.


22:01 26.4.2013
Журналістак «Нашай нівы» адпусьцілі з пастарунку.
21:53 26.4.2013
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты распаўсюдзілі ў горадзе некалькі соцень тэматычных буклетаў і памятак пра тое, як берагчы здароўе пасьля аварыі на ЧАЭС
21:51 26.4.2013
У Магілёве апазыцыя і ўлада паасобку адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі на ўскрайках гораду.
21:23 26.4.2013
Каля 30 чалавек прайшлі да Чарнобыльскай капліцы, усклалі кветкі, запалілі зьнічы, пасьля чаго разышліся.
21:22 26.4.2013
Мікалай Уласевіч, каардынатар ініцыятывы «Астравецкая АЭС — гэта злачынства», быў затрыманы па дарозе на «Чарнобыльскі шлях» у Менск і правёў некалькі гадзін у міліцэйскім пастарунку ў Маладэчне. Зь ім гутарыў Аляксей Знаткевіч

21:22 26.4.2013
Ігар Трухановіч у Савецкім РУУСе. Ірыну Сухій, Васіля Сінюхіна, Канстанціна Кірыленку, Вольгу Канавалаву адпусьцілі зь Першамайскага РУУСа.
21:05 26.4.2013
21:05 26.4.2013
21:04 26.4.2013
Завяршаем відэатрансьляцыю
21:03 26.4.2013
Журналісткі «Нашай нівы» знаходзяцца ў пастарунку Савецкага раёну.
20:56 26.4.2013
Віталь Рымашэўскі абвяшчае пра завяршэньне мітынгу. Запрашае людзей прайсьці да Чарнобыльскай капліцы, каб ускласьці кветкі й запаліць сьвечкі. Гучыць «Жыве Беларусь!»
20:55 26.4.2013
Выступае моладзевы актывіст Артур Фінкевіч. Кажа, што Беларусь зьяўляецца бязьядзернай краінай. «Мы павінны правесьці шырокую грамадзкую дыскусію — ці патрэбная нам станцыя». Апавядае пра будаўніцтва Пецярбурскай АЭС, дзе пару гадоў таму абрынуўся дах. А беларуская АЭС будуецца па такім самым праекце. «Мы патрабуем тэрмінова спыніць будаўніцтва астравецкай АЭС. Мы ня хочам новага Чарнобылю. Не— будаўніцтву АЭС».
20:49 26.4.2013
Слова бярэ Генадзь Фядыніч, старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці
20:49 26.4.2013
Затрымалі журналістак «Нашай нівы» Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую.
20:48 26.4.2013
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зачытвае праект рэзалюцыі.
20:48 26.4.2013






20:43 26.4.2013
Івонка Сурвіла: Астравецкая АЭС – чорная хмара, якая завісьне назаўсёды.
20:43 26.4.2013
Вытупае Віталь Рымашэўскі. Ён кажа, што затрымалі некалькі арганізатараў Чарнобыльскага шляху, у прыватнасьці, Тацяну Новікаву. Але рэзалюцыю яна здолела перадаць.
20:38 26.4.2013
Рыгор Кастусёў адкрывае мітынг. Абвяшчае хвіліну маўчаньня па ахвярах Чарнобылю.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG