Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім уладам нагадалі: «Мы жывём не ў сярэднявеччы»


Суд у Ашмянах. Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч, Вадзім Заміроўскі
Суд у Ашмянах. Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч, Вадзім Заміроўскі

Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускі суд скасаваць «ашмянскае рашэньне» аб экстрэмісцкім характары фатаграфій з альбома Belarus Press Photo.

Міжнародная журналісцкая арганізацыя заклікае беларускіх судзьдзяў «кіравацца здаровым сэнсам і законам, і ўлічваць, якія трагічныя наступствы можа прынесьці гэтае судовае рашэньне для мастацтва і фатаграфіі ў Беларусі».

«Урэшце, мы жывём ў ХХІ стагоддзі, а не ў сярэднявеччы! Рашэньне суда ў Ашмянах не пасуе сучаснай эўрапейскай краіне, дзе ад слуг правасудзьдзя — пракурораў і судзьдзяў — чакаюць гарантыяў абароны свабоды прэсы і правоў чалавека. Замест гэтага, прысуд нагадвае сярэднявечную Эўропу, дзе іншадумства абвяшчалі ерасьсю і загадвалі зьнішчыць»,—зазначаецца ў звароце Камітэту абароны журналістаў.

Ашмянскі раённы суд на мінулым тыдні пастанавіў, што альбомы Belarus Press Photo ўтрымліваюць экстрэмісцкія матэрыялы, якія «наўмысна скажаюць» сацыяльнае, эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў краіне.

«Спадзяемся, што гэтае судовае рашэньне ў законную сілу не ўступіць, і Рэспубліка Беларусь не апынецца ў «чорным сьпісе» дзяржаў, дзе забараняюць і зьнішчаюць мастацкія кнігі. Разам з тым мы ўпэўненыя, што беларускія журналісты і надалей будуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі, не зважаючы на жаданьне ідэалягічнай вэртыкалі прадстаўляць беларускую рэчаіснасьць выключна ў "ружовых колерах",— такім чынам сваю нязгоду з гэтым судовым рашэньнем выказала Беларускай асацыяцыі журналістаў, да заявы якой далучыўся міжнародны Камітэт абароны журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG