Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка прэзыдэнта сустрэлася з жонкамі палітвязьняў


Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская сустрэлася з жонкамі праваабаронцы Алеся Бяляцкага, былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і лідара «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.

Ганна Камароўская выказала салідарнасьць і падтрымку Натальлі Пінчук, Марыне Адамовіч і Насьце Дашкевіч, паведамляе Хартыя-97.

«Сустрэча была вельмі душэўнай... Яна сама жонка былога палітвязьня і ведае аб нашай бядзе не па чутках. Мы казалі пра важнасьць эўрапейскай салідарнасьці і нашых агульных надзей на падтрымку з боку эўрапейскіх лідараў», — сказала Марына Адамовіч пасьля сустрэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG