Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразыльскія паліцыянты прысуджаныя да 156 гадоў турмы


У Бразыліі суд прысудзіў 23 паліцыянтаў да 156 гадоў зьняволеньня кожнага за ўдзел у адным з самых крывавых турэмных пабоішчаў у краіне.

У 1992 годзе 111 зьняволеных загінулі ў турме Карандзіру падчас паліцэйскай апэрацыі. Паліцыя сьцьвярджала, што спрабавала спыніць сутычку паміж супрацьлеглымі групоўкамі.

Паводле дадзеных пракурораў, большасьць зьняволеных былі забітыя ў сваіх камэрах, многія зь іх — стрэламі ва ўпор. Ніводзін паліцэйскі ў часе апэрацыі не загінуў.

Яшчэ трох паліцыянтаў апраўдалі.

Па справе праходзяць 83 абвінавачаных. Абарона сьцьвярджала, што іх віну даказаць немагчыма, бо не зразумела, хто менавіта забіваў зьняволеных. Акрамя таго, паводле абароны, паліцыянты толькі выконвалі загад.

За амаль 20 гадоў пасьля турэмнай бойні ў Карандзіру толькі адзін чалавек — былы начальнік ваеннай паліцыі — паўстаў перад судом у сувязі з гэтай справай. Але абвінаваўчы прысуд супраць яго быў адменены пасьля таго, як ён быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Сан-Паўлу, паведамляе ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG