Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: яшчэ 11 выпадкаў птушынага грыпу


У Кітаі ў нядзелю былі зарэгістраваныя 11 новых выпадкаў заражэньня птушыным грыпам.

Гаворка ідзе пра новы штам вірусу H7N9, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».

Упершыню гэты штам быў выяўлены ў мінулым месяцы.

Ад гэтай разнавіднасьці грыпу ўжо памерлі 13 чалавек. 60 — зьяўляюцца носьбітамі інфэкцыі.

У Міністэрстве аховы здароўя Кітаю лічаць, што людзі заразіліся пры непасрэдным кантакце з хатняй птушкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG