Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэтчэр праводзяць псалмамі, вершамі і нападкамі


Канцылярыя прэм'ер-міністра на Даўнінг-стрыт абвясьціла сьпіс псалмоў, якія будуць выконвацца падчас пахаваньня Маргарэт Тэтчэр у сераду.

На цырымоніі ў Вэстмінстэрскім абацтве і ў саборы Сьв. Паўла адбудзецца таксама чытаньне паэтычных твораў Уодсварта і Т.С. Эліёта.

Тым часам на Трафальгарскім пляцы ў суботу адбылася дэманстрацыя пратэсту, удзельнікі якой выступалі з нападкамі на нябожчыцу. Сярод тых, хто сабраўся на плошчы, былі былыя шахцёры, актывісты левых рухаў і студэнты. Яны скандавалі абразьлівыя лёзунгі вакол пудзіла былога прэм'ер-міністра і сьпявалі песьні. Паліцыя арыштавала дзевяць чалавек за буйныя паводзіны ў нецьвярозым выглядзе.

Вядома, што акцыя была сплянаваная ў сацыяльных сетках.

Былы намесьнік прэм'ер-міністра лейбарыст лорд Прэскат у сваёй калёнцы на старонках газэты Sunday Mirror раскрытыкаваў дзяржаўнае фінансаваньне пахаваньня Тэтчэр, заявіўшы, што «краіна і так дорага заплаціла за гэтую жанчыну».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG