Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў пра Жалезную лэдзі: Мы паклалі канец халоднай вайне


Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў ў сваім артыкуле ў газэце International Herald Tribune піша тое, як разьвіваліся іх адносіны з Маргарэт Тэтчэр.

«Маргатэт Тэтчэр была палітычным лідэрам, чые словы маюць вялікую вагу. Я ведаў пра гэта, калі рыхтаваўся да нашай сустрэчы ў 1984 годзе. Гэта быў першы крок у пошуках агульнай мовы — самы цяжкі пошук. Наша самая першая размова за абедам у Чэкерсе была вельмі рэзкая, амаль на мяжы зрыву. Раіса Максімаўна, седзячы на другім баку стала, адчула гэта і была вельмі засмучаная. Я вырашыў зьняць напружаньне.

«Я ведаю, што вы — асоба перакананьняў, прынцыпаў і каштоўнасьцяў, — сказаў я „жалезнай лэдзі“. — Гэта выклікае павагу. Але вы павінны мець на ўвазе, што вы сядзіце побач з чалавекам таго ж кшталту. І я павінен сказаць вам, што я не атрымаў указаньні ад Палітбюро, каб пераканаць вас уступіць у камуністычную партыю». Місіс Тэтчэр засьмяялася, і размова стала нармальнай.

Былі шматлікія сустрэчы пасьля гэтага, шматлікія аргумэнты. Часта мы не пагаджаліся. Яна, напрыклад, была вельмі ўстрывожаная маімі перамовамі з Роналдам Рэйганам ў Рэйк’явіку аб сьвеце бязь ядзернай зброі, аб пагадненьні аб ліквідацыі ракет сярэдняй далёкасьці. «Мы не перажывем яшчэ адзін Рэйк’явік,» — казала яна. І я хацеў бы спытаць: «Вам сапраўды так зручна сядзець на ядзернай парахавой бочцы?»

Чаму мы змаглі дасягнуць узаемаразуменьня ўрэшце? Я лічу, адна з прычын у тым, што мы паступова распрацавалі асабістыя адносіны, якія станавіліся ўсё больш дружалюбнымі за гэтыя гады. Урэшце мы дасягнулі ступені ўзаемнага даверу.

І ў крытычнай стадыі перабудовы, калі паўстала неабходнасьць у канкрэтнай падтрымцы рэформаў у нашай краіне, Маргарэт Тэтчэр актыўна прасоўвала ідэю нашага ўдзелу ў «сямёрцы» ў Лёндане, і многае зрабіла для падрыхтоўкі сустрэчы...

Жнівеньскі путч у 1991 годзе перапыніў нашы пляны; перабудова была перапыненая. Цікава, што спадарыня Тэтчэр, якая заўсёды дэкляравала веру ў свабодны рынак, скептычна ставілася да «шокавай тэрапіі», да падыходу, які абралі нашы радыкальныя рэфарматары.

Мы ня раз сустракаліся пасьля гэтага, і абмеркавалі гэтыя і многія іншыя рэчы, але мы заўсёды пагаджаліся, што наша пакаленьне палітыкаў мела галоўную місію: пакласьці канец халоднай вайне — і гэтую місію мы выканалі.

Маргарэт Тэтчэр была вялікім палітычным лідэрам і неардынарнай асобай. Яна застанецца ў нашай памяці і ў гісторыі.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG