Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей і Рынкевічс сустрэнуцца ў Віцебску


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Макей абмяркуе з кіраўніком МЗС Латвіі двухбаковае супрацоўніцтва, адносіны па лініі Беларусь — ЭЗ.

Міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі Ўладзімер Макей і Эдгарс Рынкевічс сустрэнуцца 10 красавіка ў Віцебску.

Паводле прэс-службы беларускага МЗС, яны «плянуюць абмеркаваць увесь спэктар актуальных пытаньняў, якія тычацца разьвіцьця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама ўзаемадзеяньня па лініі Беларусь — ЭЗ».

Таксама будуць абмеркаваныя вынікі рэалізацыі міжурадавага пагадненьня аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі, якое ўступіла ў сілу 1 лютага 2012 году.

Таксама плянуецца падпісаць дамову аб рэжыме дзяржаўнай мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG