Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнагорыі прэзыдэнцкія выбары


На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць цяперашні прэзыдэнт Філіп Вуянавіч і былы міністар замежных спраў Міядраг Лекіч, вакол якога аб'ядналася апазыцыя.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, у Вуянавіча больш шанцаў на перамогу.

Вуянавіч выступае за правядзеньне ў краіне дэмакратычных рэформаў і інтэграцыю краіны ў НАТА і Эўрапейскі Зьвяз. Лекіч у выпадку перамогі абяцае распачаць барацьбу з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.

Раней ЭЗ папярэдзіў Чарнагорыю, што для ўступленьня ў гэтую арганізацыю ёй неабходна ўзмацніць барацьбу з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.

Філіп Вуянавіч балятуецца на трэці тэрмін. Упершыню ён быў абраны прэзыдэнтам у 2003 годзе. Права голасу ў Чарнагорыі маюць 511 000 грамадзянаў.

Чакаецца, што папярэднія вынікі галасаваньня будуць вядомыя сёньня позна ўвечары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG