Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску цырымонія з крывёй Яна Паўла ІІ


Яна Павал ІІ
Яна Павал ІІ

У восьмую гадавіну сьмерці папы рымскага Яна Паўла ІІ ягоная рэліквія — ампула з крывёй — будзе ўрачыста ўнесеная ў менскі Чырвоны касьцёл. Кроў бэатыфікаванага пантыфіка перадаў беларускай Каталіцкай царкве кардынал Станіслаў Дзівіш, былы шматгадовы сакратар Яна Паўла ІІ.

Пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага) ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што ўнясеньне рэліквіі ў храм станецца для беларускіх католікаў надзвычайнай падзеяй: «Не было дадзена папу прыехаць у Беларусь падчас жыцьця зямнога, ён прыехаў да нас як дабраслаўлёны. Гэта азначае, што папа прыйшоў у Беларусь, і гэта вельмі важная падзея».

Ксёндз Завальнюк спадзяецца, што з часам — калі людзі даведаюцца пра наяўнасьць рэліквіі блаславёнага Яна Паўла ІІ — у касьцёл пачнуцца пілігрымкі вернікаў.

У сёньняшняй урачыстасьці возьме ўдзел кіраўнік беларускіх католікаў, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пазьней сёньня на нашым сайце глядзіце відэа і фотарэпартаж з гэтай падзеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG