Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 красавіка: Дзень незалежнасьці Рэспублікі Зарэчча


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У праваабарончым цэнтры «Вясна» – прэзэнтацыя штогадовага агляду-хронікі «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе», а таксама «Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрыманьня ў Рэспубліцы Беларусь». Менск, новы офіс «Вясны» (вул. Мяржынскага, 8–26). Пачатак у 11.00.

У памяшканьні Вярхоўнага суду (вул. Леніна 28, пад'езд 2) у 10.00 адбудзецца судовае паседжаньне ў справе ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня «Добрая воля».

У Музэі Якуба Коласа ў Менску адбудзецца гумарыстычна-забаўляльнае мерапрыемства «Не Зважай: даў бог сьвята – гуляй ...». Пачатак у 18.00.

У Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі – «Музыкі жартуюць». Пачатак у 19.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1557 – Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.

1579 – заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.

1778 – бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра – $.

1809 – нарадзіўся Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік (пам. 1852).

1815 – нарадзіўся Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны (пам. 1898).

1873 – нарадзіўся Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыжор (пам. 1943).

1877 – нарадзіўся Васіль Захарка, старшыня Рады БНР (пам. 1943).

1917 – памёр Скот Джоплін, амэрыканскі кампазытар, «бацька» рэгтайму (нар. 1868).

1929 – нарадзіўся Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.

1939 – паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

1947 – нарадзіўся Алесь Жук, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1948 – пад кіраўніцтвам Савецкага Саюзу пачалася наземная блякада Заходняга Бэрліну.

1966 – памёр Флэн О'Браен, ірляндзкі пісьменьнік (нар. 1911).

1976 – Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Ўэйн заснавалі кампанію Apple Inc.

1992 – пачалася Басьнійская вайна.

2001 – у Бялградзе арыштаваны былі кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

2009 – Альбанія і Харватыя далучыліся да альянсу НАТА.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Дзень сьмеху (Дзень дурня)

Дзень ісламскай рэспублікі Іран

Асырыйскі Новы год

Дзень незалежнасьці Рэспублікі Зарэчча (Вільня)

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Не перамагай. Не бараніся. Не здавайся. Гэтыя словы дазваляюць Зарэччу адмовіцца ад войска, раздаць сябе ўсім і даручыць сябе небу.

З Канстытуцыі Рэспублікі Зарэчча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG