Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 20 сакавіка: візыт Лукашэнкі ў Сынгапур, Абама на Блізкім Усходзе, 80-гадоў першага нацысцкага канцлягеру


Бронзавы бюст Напалеона Банапарта
Бронзавы бюст Напалеона Банапарта

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

19 сакавіка пачынаецца візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Сынгапур.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведвае Блізкі Ўсход – Ерусалім і Заходні бераг Ярдану.

У Нацыянальным гістарычным музэі ў Менску – адкрыцьцё выставы, прысьвечанай 150-годзьдзю паўстаньня 1863-1864 гадоў. Пачатак у 5 вечара.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1639 – нарадзіўся Іван Мазэпа, гетман Украіны ў 1687–1709 гадах.

1767 – стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі.

1815 – Напалеон, які вярнуўся са ссылкі на выспу Эльба, са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «ста дзён».

1828 – нарадзіўся Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург.

1862 – нарадзіўся Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.

1933 – у Дахаў, у нацысцкай Нямеччыне, пачаў функцыянаваць першы канцэнтрацыйны лягер.

1976 – памёр Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.

1977 – нарадзіўся Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата.

1988 – у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга горада, супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга» на месцы Менскага замчышча.

ЦЫТАТА ДНЯ

Загалоўкі парыскіх газэт пасьля вяртаньня Напалеона са ссылкі на выспу Эльба:

Карсыканская пачвара выпаўзла на бераг у бухце Жуан
Людажэр узяў Грас
Узурпатар захапіў Грэнобль
Банапарт заняў Руан
Напалеон на подступах да Фантэнбла
Яго Імпэратарская Вялікасьць сёньня чакаецца ў яго верным Парыжы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG