Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае ядзернымі ўдарамі

North Korea -- A military vehicle carries what is believed to be a Taepodong-class missile Intermediary Range Ballistic Missile, about 20 meters long, during a military parade to mark the 100 birth of Kim Il-Sung in Pyongyang, 15Apr2012

Паўночная Карэя прыгразіла нанясеньнем папераджальных ядзерных удараў па сваіх ворагах на тле эскаляцыі напружанасьці на Карэйскай паўвысьпе.

Учора Міністэрства замежных справаў краіны заявіла, што ЗША блізкія да таго, каб разьвязаць ядзерную вайну, і ў зьвязку з гэтым Пхеньян гатовы скарыстацца сваім правам нанесьці папераджальныя ўдары па пазыцыях агрэсара.

Раней КНДР заявіла, што разарве пагадненьне аб замірэньні, якое было падпісанае 60 гадоў таму паводле вынікаў Карэйскай вайны, у адказ на распачатыя на Карэйскай паўвысьпе амэрыканска-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэнні. Сёньня ў Радзе Бясьпекі ААН адбудзецца галасаваньне рэзалюцыі пра КНДР.

Дакумэнт прадугледжвае ўзмацненьне санкцыяў у дачыненьні да Паўночнай Карэі ў зьвязку з праведзенымі ёю ядзернымі выпрабаваньнямі 12 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG