Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША прыбыў у Эгіпет


Джон Керы
Джон Керы

Джон Керы ўпершыню ў ролі дзяржсакратара ЗША прыбыў з афіцыйным візытам у Каір.

Чакаецца, што ён зьвернецца да ўраду Эгіпту і апазыцыі з заклікам паспрабаваць прыйсьці да кансэнсусу пасьля некалькіх месяцаў пратэстаў.

На сустрэчы з прэзыдэнтам Эгіпту Махамедам Мурсі дзяржсакратар ЗША абмяркуе прадастаўленьне Эгіпту крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду. Некаторыя зь лідэраў апазыцыі ўжо заявілі, што ня маюць намеру прыходзіць на сустрэчу з Джонам Керы.

Заклік Вашынгтону спыніць байкот выбараў, якія адбудуцца ў красавіку, выклікаў абурэньне ў шэрагах эгіпецкай апазыцыі. Адной з галоўных тэмаў абмеркаваньня на сустрэчы з Джонам Керы будзе сытуацыя ў Сырыі і спосабы ўрэгуляваньня канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG