Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўкладае 2 мільёны даляраў у экатурызм Гарадзеншчыны

абноўлена

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч

Горадню наведаў часовы павераны ў справах амбасады ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

Ён сустрэўся з старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму, са студэнтамі ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы, перадаў кнігі для бібліятэкі, а таксама наведаў помнікі гісторыі Горадні і сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

Падчас сустрэчы з гарадзенскім губэрнатарам Сямёнам Шапірам абмяркоўваліся пытаньні супрацы Гарадзенскай вобласьці з ЗША. У прыватнасьці, гаворка вялася пра новы праект для Гарадзеншчыны ў галіне экатурызму. На гэтыя мэты ЗША выдзеліла вобласьці 2 мільёны даляраў.

Голдрыч: «Ужо адабраныя 16 кірункаў, якім будзе дадзена падтрымка ў межах гэтага праекту на разьвіцьцё экатурызму. Гэта адна з найбольш цікавых галінаў супрацоўніцтва паміж ЗША і Гарадзенскай вобласьцю».

Для бібліятэкі Яўхіма Карскага Ітан Голдрыч у дар ад амэрыканскага народу прывёз кнігі амэрыканскіх пісьменьнікаў. Сярод іх шмат дзіцячай, пазнавальнай і мастацкай літаратуры, CD-ROM і DVD-дыскі, матэрыялы для вывучэньня ангельскай мовы.
Кнігі для гарадзенскай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага ад амэрыканскай амбасады
Кнігі для гарадзенскай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага ад амэрыканскай амбасады

Зь сярэдзіны двухтысячных гадоў у Беларусі існавала праграма «амэрыканскіх куткоў» — праект узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі, накіраваны на задавальненьне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў насельніцтва рэгіёнаў.
Дырэктарка бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Лідзія Мальцава дзякуе часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Ітану Голдрычу за падараваныя кнігі
Дырэктарка бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Лідзія Мальцава дзякуе часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Ітану Голдрычу за падараваныя кнігі

Праз такі падыход меркавалася забясьпечыць грамадзянаў Беларусі інфармацыяй пра ЗША. У «кутках» зьбіраліся калекцыі кніг, відэа- і аўдыёкасэт, CD-ROM і DVD-дыскаў, матэрыялы для вывучэньня ангельскай мовы, разнастайныя публікацыі.

Ітан Голдрыч у Горадні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк

Замежны аддзел бібліятэкі месьціцца ў доме пісьменьніцы Элізы Ажэшкі. Ітану Голдрычу паказалі яе мэмарыяльныя пакоі, распавялі пра гісторыю бібліятэкі. Прысутныя вучні з гарадзенскіх ліцэяў задавалі пытаньні спадару Голдрычу па-ангельску, што яго вельмі ўсьцешыла.
Гарадзенскія ліцэісты знаёмяцца з падараванымі кнігамі
Гарадзенскія ліцэісты знаёмяцца з падараванымі кнігамі

Спадар Голдрыч апавёў, што знаёміўся з гісторыяй Горадні і яму вельмі цікава было пабываць у Фарным касьцёле, сынагозе, побач з каралеўскімі замкамі. Адна з журналістак пацікавілася — ці падараваў спадар Голдрыч што-небудзь гарадзенскаму старшыні аблвыканкаму?

Голдрыч: «Старшыні аблвыканкаму мы таксама падаравалі кнігу. Гэта кніга пра нацыянальныя паркі Амэрыкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG