Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак аднаўляе авіяпералёты ў Кувэйт пасьля 20-гадовага перапынку


Ірацкі самалёт зь міністрамі замежных справаў і транспарту прызямліўся ў Эль-Кувейце.

Гэта адбылося ўпершныю пасьля ўварваньня былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна ў Кувэйт у 1990 годзе.

Дзьве краіны летась дасягнулі пагадненьня, што Багдад выплаціць 500 мільёнаў даляраў у якасьці кампэнсацыі Kuwait Airways за шкоду, прычыненую падчас ірацкай акупацыі.

Kuwait Airways пакуль не аднавіла палёты ў Ірак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG