Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паветраны шар з турыстамі ўпаў у Эгіпце


Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Луксоры. Загінулі 19 чалавек.

Як паведамляе агенцтва Associated Press, са спасылкай на прадстаўніка мясцовых уладаў, паветраны шар загарэўся на вышыні каля 300 мэтраў, пасьля чаго ўпаў. У кошыку шара, які належаў адной з мясцовых турыстычных кампаній, знаходзіліся турысты з розных краін, у тым ліку Францыі і Вялікабрытаніі. З 21 турыста загінулі 19.

Гэта не першы інцыдэнт, зьвязаны з палётамі на паветраным шары ў Эгіпце. У красавіку 2008 года сем турыстаў пацярпелі пры аналягічным падзеньні паветранага шара.

Вясной 2009 года 16 чалавек пацярпелі падчас палёту над старажытнаэгіпецкім храмам Луксора на аэрастаце, які зачапіў драты тэлефонных ліній,— паведамляе РИА Новости.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG