Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў пра халодную вайну з ЗША


Дзьмітры Мядзьведзеў і Барак Абама, архіўнае фота
Дзьмітры Мядзьведзеў і Барак Абама, архіўнае фота

Прэмьер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што ня бачыць падстаў для новай «халоднай вайны» з ЗША, нягледзячы на пахаладаньне ў сувязі з прыняцьцем шэрагу законаў, якія папсавалі адносіны паміж дзьвюма краінамі.

Пра гэта Мядзьведзеў заявіў у інтэрвію бразільскаму тэлеканалу Globo, стэнаграма якога апублікавана 26 лютага на сайце ўрада Расеі.

Мядзьведзеў дапусьціў, што «адносіны паміж краінамі могуць пэрыядычна абвастрацца», адзначыўшы пры гэтым, што нягледзячы на гэта Расея і ЗША ў цяперашні час здольныя вырашаць і вырашаюць сумесныя задачы.

Мядзьведзеў нагадаў, што двухбаковыя ўзаемаадносіны залежаць ад пазыцый розных галін улады, як выканаўчай, так і заканадаўчай, якія нават ва ўмовах адной краіны могуць адрозьнівацца.

Мядзьведзеў назваў сытуацыю вакол прыняцьця ў ЗША «акта Магніцкага» «абсалютна палітызаванай тэмай», адзначыўшы, што «асобныя прайдзісьветы выкарысталі адпаведную даволі складаную сытуацыю з адным чалавекам, для таго каб вырашыць свае палітычныя і камэрцыйныя задачы».
Ён выказаў шкадаваньне, што падобныя дзеяньні абвастраюць адносіны з ЗША, падкрэсьліўшы пры гэтым, што Расея «вымушана была на іх адказаць».

«Акт Магніцкага», прыняты ў ЗША ў лістападзе 2012 года, прадугледжвае забарону на ўезд у краіну расійскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека. У якасьці адказу на яго ў Расеі быў прыняты закон, які забараняе амэрыканскім грамадзянам усынаўляць дзяцей-сірот з Расеі.

Сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў мае сустрэцца з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. Чакаецца, што яны абмяркуюць і праблему ўсынаўленьня расейскіх сірот.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG