Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі пачынаецца «рэвалюцыя прывітаньняў»


Рафі Аванісян выступае на мітынгу
Рафі Аванісян выступае на мітынгу

У цэнтры Ерэвану каля чатырох тысяч чалавек удзельнічалі ў нядзелю ў несанкцыянаваным мітынгу на плошчы Свабоды. Акцыю арганізаваў Рафі Аванісян, які заняў другое месца на нядаўніх выбарах прэзыдэнта Армэніі.

Кіраўнік апазыцыйнай партыі «Спадчына», былы міністар замежных справаў, Рафі Аванісян настойвае на тым, што вынікі галасаваньня былі сфальсыфікаваныя на карысьць Сержа Саргсяна, пераабранага кіраўніком дзяржавы.

Апазыцыя дамагаецца правядзеньня паўторных выбараў.

«Мы зьяўляемся ўладамі Армэніі, і ніхто ня можа адабраць у нас свабоду», — сказаў Аванісян, выступаючы перад прыхільнікамі. Паводле ягоных словаў, з 26-га па 28-га лютага ён мае намер правесьці мітынгі ў 21-м горадзе Армэніі.

У мінулую пятніцу на мітынгу, у якім узялі ўдзел каля 8 тысяч чалавек, Рафі Аванісян абвясьціў аб пачатку ў краіне «рэвалюцыі прывітаньняў». Згодна з афіцыйнымі вынікамі выбараў, дзейны прэзыдэнт Саргсян набраў у часе выбараў 58.6 працэнтаў галасоў, Аванісян заняў другое месца з прыкладна 37 працэнтамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG