Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавая аварыя падчас гонак у ЗША (відэа)


Аўтакатастрофа падчас гонак у ЗША
Аўтакатастрофа падчас гонак у ЗША

У шпіталь трапілі 14 асобаў, у тым ліку адзін з аўтагоншчыкаў. Найбольш пацярпелі гледачы, бо на трыбуну апроч дробных аскепкаў трапіла адарванае кола.

Літаральна за хвіліны да канца гонкі на трасе ў Дэйтоўне Біч (Daytona Beach, ЗША) сутыкнуліся 13 аўтаў. Абломкі машынаў паляцелі на трыбуны з гледачамі, паведамляе Белсат.

Адзін з пілётаў праз тэхнічныя праблемы згубіў кантроль над аўтам. Пасьля першага ж сутыкненьня аўтамабілі, што ехалі ў шчыльным пэлатоне на вялікай хуткасьці, пачалі сутыкацца адзін з адным. Адно з аўтаў літаральна ўзьляцела ў паветра.

У шпіталь трапілі 14 асобаў, у тым ліку адзін з аўтагоншчыкаў. Найбольш пацярпелі гледачы, бо на трыбуну апроч дробных аскепкаў трапіла адарванае кола.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG