Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная дыктоўка: галоўнае ня вынік, а ўдзел


Дыктоўка на сядзібе ТБМ у Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00
Наўпроставы лінк

У менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшла дыктоўка, прысьвечаная Дню роднай мовы.

Тэкст для дыктоўкі абраў літаратуразнаўца Міхась Тычына — замалёўку «Максімава зязюля». Аўтар — Максім Гарэцкі, сёлета адзначаецца яго 120-годзьдзе.

Чытала дыктоўку намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім.

«Мы робім гэта не для таго, каб праверыць, колькі памылак зрабілі людзі, — кажа спадарыня Анісім. — Хаця кожны раз бывае, калі ўдзельнікі дыктовак здаюць свае працы і просяць праверыць. Нават ня важна, якім правапісам людзі пішуць дыктоўку — наркамаўкай, тарашкевіцай ці нават лацінкай. Мы робім гэта для таго, каб заахвоціць выкарыстоўваць родную мову, каб нагадаць пра яе, каб лішні раз людзі пагаварылі на ёй і паслухалі яе.

Прыемна, што сёлета кампанія TUT.BY таксама далучылася да правядзеньня агульнанацыянальнай дыктоўкі. Прычым яны ня проста разьмясьцілі тэкст — „Лісты з-пад шыбеніцы“ Кастуся Каліноўскага — а далі магчымасьць прачытаць яго многім знакавым асобам нашага грамадзтва».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG