Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёсьць магчымасьць аддаць голас за Android па-беларуску


У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй да карпарацыі Google з патрабаваньнем, каб мабільная апэрацыйная сыстэма Android падтрымлівала беларускую мову.

Аўтар пэтыцыі Анатоль Таранаў піша, што ў дадзены момант ва ўсіх Android-прыладах для Беларусі пазначаная расейская мова. Але ён і многія сябры хочуць бачыць паўнавартасную беларускую мову. І гэтым карпарацыя Google дапаможа захаваць беларуску мову.

Пэтыцыю на рэсурсе change.org ужо падпісала больш за 400 чалавек.

Пасьля таго, як яе падпіша 10000 тысяч чалавек, яна будзе дасланая ў карпарацыю Google.

Падпісаць пэтыцыю можна тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG