Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»: 15 прозьвішчаў


Абвешчаны кароткі сьпіс намінантаў штогадовай прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты Апостраф» за найлепшыя публікацыі 2012 году.

Паэзія:
  • Анатоль Брусевіч («Позірк у паўзмрок». Вершы, № 60)
  • Алесь Разанаў («Столькі і гэтулькі». Пункціры, № 57)
  • Антон Рудак («Музыка ў паветры». Вершы, № 59)
  • Іна Снарская («Ад сэрца да сэрца — дарога». Вершы, № 58)
  • Віка Трэнас («Голас крыві». Вершы, № 58)


Проза:
  • Сяргей Вераціла («Чай зь мятай, цыгарэта з мэнтолам», Апавяданьне, № 56)
  • Валеры Гапееў («Мы нікому пра гэта не раскажам». Урывак зь ненапісанага
  • рамана, № 57)
  • Павал Ляхновіч («Зялёны дуб». Аповесьць, № 58)
  • Алесь Паплаўскі («Lapido». Аповесьць, № 58)
  • Алесь Усеня («Мой лістапад...» Згадкі, №№ 56-58)


Дэбют:
  • Зьміцер Баяровіч («З Новым ходам!» Зацемкі, № 59)
  • Юля Бо («Гэта не пра любоў». Вершы, № 56)
  • Вераніка Кашкан («Не пакідай мяне, голас!» Вершы, № 58)
  • Яўгенія Руль («Два парашуцікі». Апавяданьне, № 58)
  • Марына Яўсейчык («Казкі лесу», № 61)


Цырымонія абвяшчэньня і ўганараваньня ляўрэатаў адбудзецца 22 лютага ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы, а таксама ляўрэаты мінулых гадоў — Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спэцыяльны госьць — Алесь Камоцкі.

Пачатак а 18.30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG