Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: забаранілі Буду


Улады Ірану забаранілі продаж статуэтак Буды. Мясцовыя ўлады сканфіскоўваюць гэты тавар у крамах Тэгерану.

Прадстаўнік адміністрацыі ў справе абароны культурнай спадчыны Ірану Саід Джабэры Ансары паведаміў, што статуі Буды ўвасабляюць знак «культурнага ўварваньня».

Улады краіны заявілі, што не дапусьцяць, каб спэцыфічныя рэлігійныя сьветапогляды распаўсюджваліся праз гэтыя тавары.

Мясцовы гандляр сувэнірамі Рэза Санаі кажа: некаторыя іранцы купляюць статуэткі Буды, каб упрыгожыць свае дамы ці аўтамабілі, без ніякага рэлігійнага падтэксту.

«Мне яны не падабаюцца, але ў маіх бацькоў у доме іх пяць штук, яны лічаць статуэткі проста прыгожымі», — кажа Мар’яна Арбары адна з наведвальніцаў гандлёвай кропкі, дзе канфіскуюць статуэткі Буды.

Улады Ірану, якія прытрымліваюцца кансэрватыўных мусульманскіх поглядаў, неаднаразова забаранялі прадаваць на тэрыторыі краіны розныя заходнія тавары. У прыватнасьці дзіцячыя лялькі «Барбі» ці фігуркі герояў амэрыканскага камэдыйнага мультсэрыялу «Сімпсаны».

Аднак тое, што ў «чорны сьпіс» патрапілі статуэткі Буды паказвае, што Іран ўводзіць абмежаваньне і на культурныя сымбалі Ўсходу, адзначае Асашыэйтэд Прэс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG