Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Іран вызваліць лідэраў апазіцыі


Мір-Хасейну Мусаві
Мір-Хасейну Мусаві

Злучаныя Штаты Амэрыкі далучыліся да патрабаваньняў міжнароднай супольнасьці вызваліць двух лідэраў іранскай апазіцыі, якія два гады знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША адзначае, што Мір-Хасейну Мусаві і Мэхдзі Карубі не было выстаўлена ніякіх абвінавачваньняў ў злачынствах.

Жонка Мусаві, Захра Рахнавард, якая займаецца абаронай правоў жанчынаў, таксама знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Мусаві і Карубі ўдзельнічалі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2009-га году.

Тады прэзыдэнтам быў абвешчаны Махмуд Ахмадзінежад. Аднак апазыцыя заявіла пра фальшаваньне вынікаў выбараў, што выклікала вулічныя пратэсты.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША таксама выказаў занепакоенасьць з нагоды забароны на дзейнасьць палітычных партыяў і арышту лідараў апазыцыі напярэдадні выбараў прэзыдэнту Ірану, якія заплянаваныя на чэрвень.

З заклікам вызваліць Мусаві і Карубі нядаўна выступіў Эўразьвяз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG