Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: У Сырыі забіта 90 тысячаў чалавек


Колькасьць ахвяраў канфлікту ў Сырыі можа дасягнуць 90 тысяч чалавек, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

Пры гэтым Керы ўдакладніў, што гэтыя дадзеныя на перамовах зь ім паведаміў міністар замежных справаў Саўдаўскай Арабіі Саўд Аль-Файсал.

Керы сказаў, што «надзвычайная гуманітарная сытуацыя ў Сырыі» будзе адным з галоўных пытаньняў яго першай сустрэчы зь кіраўніком ААН Пан Гі Мунам.

На гэтым тыдні кіраўніца ведамства ААН па правах чалавека Нэві Пілэй паведаміла, што ў Сырыі загінула каля 70 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG