Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 13 лютага: Міжнародны дзень радыё, канцэрт Вайцюшкевіча, дзень нараджэньня Хадановіча


Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Сусьветны дзень радыё. Будзе адзначацца сёлета другі раз. Зацьверджаны ЮНЭСКА на прапанову Гішпаніі. Адзначэньне прывязанае да даты першай перадачы Радыё ААН у 1946 годзе.

Як будзем плаціць за газ і сьвятло? Пра гэта — на прэсавай канфэрэнцыі ў Менгарвыканкаме.

Грып вяртаецца ў Беларусі. Што рабіць — адказ на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікоў міністэрства аховы здароўя ў Нацыянальным прэсавым цэнтры.

Чым Нямечычына дапамагае Беларусі? У адукацыйны цэнтар імя Ёханэса Раў у Менску — прэзэнтацыя VI этапу Праграмы падтрымкі Беларусі фэдэральным урадам Нямеччыны

У сядзібе Партыі БНФ выступіць Зьміцер Вайцюшкевіч з канцэртам «Пад таршэрам», які прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых. Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны.

А малой залі «Менск» — гурт «B: N:» з акустычным канцэртам для ўсіх закаханых — ад 8 раніцы да 5 вечара

У Полацаку — адкрыцьцё выставы фотапрацаў Эрнста Цецярэўскага (выставачная заля навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту)

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1705 — нарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл, беларускі і польскі драматург

1806 — нарадзіўся Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык

1902 — Сымон Хурсік, беларускі пісьменьнік

1908 — Адкрыўся Мінскі царкоўна-археалягічны музэй

1945 — Другая сусьветная вайна: пачатак буйной бамбардзіроўкі Дрэздэна авіяцыяй саюзьнікаў

1973 — нарадзіўся Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык

1975 — кіраўніцтва турэцкай абшчыны на Кіпры абвясьціла ў аднабаковым парадку ў паўночнай частцы выспы «Турэцкую фэдэратыўную дзяржаву Кіпр»

1988 — у Сцепанакерце прайшоў першы мітынг, на якім было вылучанае патрабаваньне аб далучэньні Нагорнага Карабаху да Армэніі

1990 — Падпісанае пагадненьне пра аб’яднаньні дзьвюх частак Нямеччыны — заходняй і ўсходняй

2009 — памёр Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык

ЦЫТАТА ДНЯ

Мы покуль не народжаны народ,
Мы вязьні скамянелых яйцаклетак,
Мысьленча запаволены чарот;
Хтось падла, хтось зусім яшчэ падлетак,

Хтось піша і рыторыкай старой
Уводзіць юнакоў у заблужджэньне:
Змагар, руплівец, ходаньнік, герой,
Тытан, а мо й тытанік адраджэньня.

Стаміліся й губляем лік гадам:
Гады ў турме паўзучыя, як гады!
Дзе ж тая паўнагрудая мадам,
Што ўсіх нас павядзе на барыкады?

Што маем, ёй бы кінулі да ног!
І вартавыя чуюць нашы енкі,
Калі начамі ў каляровых снох
Мы бычым гэту кралю без сукенкі.

Мы валім дрэвы, чэшам камяні,
Капаем катлаваны і каналы,
Чакаем на спатканьні, лічым дні
Й абагульняем сьвет наш дасканалы.

Бо верым: навакольнае лайно
Цудоўным гноем станецца ў гасподзе.
Па-праз закратаванае акно
Гартуем дых, каб дыхаць на свабодзе.


Андрэй Хадановіч, Верш на Свабоду
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG