Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбаўленаму званьня «народнага» пісьменьніку пагражаюць адрэзаць вуха


Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджану правядзе расьсьледаваньне з нагоды заявы праўладнага палітыка аб узнагародзе за адрэзанае вуха пісьменьніка, які напісаў непажаданую кнігу пра азэрбайджанска-армянскія адносіны.

Сам пісьменьнік Акрам Айліслі, супраць якога ў Азэрбайджане пачалі кампанію, заявіў, што праз пагрозы можа выехаць з краіны. Улады пазбавілі пісьменьніка званьня «народнага». У нядзелю супраць пісьменьніка ў Азэрбайджане адбыўся шэраг акцыяў. У прыватнасьці, у горадзе Гянджы палілі яго кнігі. Раман «Каменныя сны», надрукаваны ў летась у Расеі, аб’яўлены хлусьлівым. Погляды, выказаныя ў рамане, разыходзіцца з афіцыйнай пазыцыяй уладаў.

Раман «Каменныя сны», які апісвае напад на армян ў Баку ў сьнежні 1989 г., выклікаў шырокі розгалас у Баку. У адрас аўтара прагучалі абвінавачваньні ў неаб’ектыўнасьці ў выкладаньні гістарычных фактаў.

У гутарцы з Азэрбайджанскай службай ВВС Акрам Айлісьлі сказаў, што пазбаўленьне званьня «народнага пісьменьніка» было для яго нечаканасьцю, але ад рашэньня нясе «духам 30-х гадоў».

«Глеба для гэтага рыхтавалася, як у 1930-я гады, зь лістамі ад народа. Я ня мог сабе ўявіць, што гэта здарыцца. Вольнае слова гарантуецца канстытуцыяй», — сказаў пісьменьнік.

У пачатку лютага група маладых людзей у знак нязгоды з раманам спаліла перад домам Айлісьлі партрэты пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG