Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы заяўляюць пра захоп «возера Асада»


Сырыйскі паўстанец
Сырыйскі паўстанец

Сырыйскія паўстанцы заявілі пра захоп найбуйнейшай гідраэлектрастанцыі ў краіне, на рацэ Эўфрат ў правінцыі Ар-Рака.

Назіральнікі лічаць гэта найбуйнейшай эканамічнай стратай сырыйскіх уладаў за ўвесь час паўстаньня. Гэтую інфармацыю пакуль немагчыма праверыць зь незалежных крыніцаў.

Захопленая гідраэлектрастанцыя здольная вырабляць больш за 800 мэгаватаў электраэнэргіі ды зьяўляецца важнай крыніцай арашэньня ў пустынных рэгіёнах Сырыі. Акрамя таго, вадасховішча на якім разьмешчаная ГЭС — «возера імя Асада» — названае імем бацькі цяперашняга прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG