Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйк вяртаецца ў Мазыр раней за Балаховіча


Салдат Швэйк
Салдат Швэйк
У Мазыры пры падтрымцы афіцыйнай прэсы разгортваюць прапагандысцкую кампанію, каб паставіць помнік салдату Ёзэфу Швэйку – літаратурнаму пэрсанажу, герою знакамітага рамана Яраслава Гашка "Прыгоды бравага салдата Швэйка". Таго самага, якога "мэдычная камісія прызнала ідыётам", але якога ў складзе чэскага корпусу выправілі на фронт бараніць Аўстра-Вугорскую й Германскую імпэрыі ў вайне з Расейскай імпэрыяй.

Да Мазыра салдата Швэйка, які пасьпеў трапіць у расейскі палон, "давёў" другі чэскі пісьменьнік, фэльетаніст і журналіст Караль Ванэк. Ён працягнуў гісторыю дасьціпнага ваяра-чэха ў кнізе "Прыгоды бравага салдата Швэйка ў расейскім палоне". З гэтай прычыны і ўздымаецца пытаньне пра помнік Швэйку ў Мазыры – накшталт таго, які ўжо паставілі ў Кіеве.

Грамадзкі актывіст з Мазыра Ўладзімер Целяпун лічыць, што перш чым усталёўваць помнікі літаратурным пэрсанажам, варта было б падумаць пра рэальных асобаў. У Мазыры, напрыклад, няма помніка ні Івану Мележу, ні Івану Шамякіну, хоць імя апошняга носіць Мазырскі дзяржаўны пэдунівэрсытэт.

Праваабаронца Ўладзімер Целяпун
Праваабаронца Ўладзімер Целяпун
Целяпун: "Не пашкодзіла б падумаць і пра ўсталяваньне помніка генэралу Станіславу Булак-Балаховічу – першаму генэралу Беларускай Народнай Рэспублікі".

У Мазыры ў лістападзе 1920 году генэрал Булак-Балаховіч абвясьціў пра аднаўленьне ўлады БНР і роспуск ураду БССР. 14 лістапада генэрала абвясьцілі галоўнакамандуючым узброеных сілаў.

Дарэчы, сёлета 10 лютага споўнілася 130 гадоў з дня народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча – змагара за незалежнасьць Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG