Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook — першы ў сьвеце, але не ў Беларусі



Рэсурс Vincos Blog рэгулярна публікуе мапу папулярнасьці сацыяльных сетак па ўсім сьвеце. Паводле дадзеных на сьнежань 2012 году, абсалютны лідэр — Facebook.

Аднак ёсьць і выключэньні. У Расеі, а таксама ў Беларусі і ва Ўкраіне, на першым месцы — Vkontakte, у Малдове — старамодныя Odnoklasniki, у Кітаі і яшчэ некалькіх краінах паўднёва-усходняй Азіі, у тым ліку ў Карэі — Qzone, у Іране самая папулярная сацыяльная сетка Gloob. У Іране магчымая прычына лідэрства нацыянальнай сацыяльнай сеткі — складаныя ўмовы доступу да Facebook і цэнзура ў інтэрнэце.

Яшчэ тры гады таму сьвет у сэнсе папулярнасьці сацыяльных сетак быў больш разнастайным — паводле Vincos Blog, у чэрвені 2009 году ў Цэнтральнай Амэрыцы найбольш папулярнай была сацыяльная сетка HI5, у Бразыліі — Orkut, у Індыі — Zing, у Японіі — Mixi.

За тры гады ўсе гэтыя альтэрнатывы ў названых краінах пасунуў з першага месца Facebook.

Паводле агенцтва Gemius, у Беларусі Facebook — на трэцім месцы паводле папулярнасьці, пасьля Vkontakte і Odnoklasniki. Facebook не трапляе ў Беларусі нават у дзясятку самых наведвальных сайтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG