Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыку заваліла сьнегам


Засьнежаная вуліца
Засьнежаная вуліца

На паўночным усходзе ЗША 9 чалавек загінулі ў выніку моцных сьнегападаў і ураганнага ветру. У пятніцу-суботу сьнежны ўраган абрынуўся на тэрыторыю ад Вялікіх азёраў да да Атлянтычнага ўзьбярэжжа. Выпала да 90 сантымэтраў сьнегу.

Амаль паўмільёна жыхароў дзевяці штатаў засталіся без сьвятла. Спыніла працаваць АЭС у Масачусэцы. Былі адмененыя каля шасьці тысяч авіярэйсаў. Самыя моцныя сьнегапады адзначаныя ў Канэктыкуце, Род-Айландзе і Масачусэцы. У пяці штатах ўведзенае надзвычайнае становішча.

Паводле прагнозаў, у панядзелак чакаецца новы сьнежны ўраган, гэтым разам на тэрыторыі ад штату Калярада да цэнтральнай часткі Мінясоты. Найбольш моцныя сьнегапады і штармавы вецер чакаюцца Паўднёвай Дакоце, у шэрагу раёнаў Нябраскі, Паўночнай Дакоце, Ваёмінгу і Віскансіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG