Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаванка за пераможцу ў конкурсе «Каго любіш? Люблю Беларусь!»


Распачынаецца галасаваньне за пераможцу ў конкурсе «Каго любіш? Люблю Беларусь!». Пераможца атрымае мультымэдыйны пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080

Радыё Свабода атрымала на конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!» больш за 260 працаў, фотаздымкаў, каляжоў, коміксаў, малюнкаў, дэматыватараў.

Журы Радыё Свабода абрала найбольш цікавыя ў шорт-ліст. Адзін пераможца будзе вызначаны галасаваньнем на cайце, два іншыя — меркаваньнем журы, у якое ўвойдуць Лявон Вольскі, Вінсэнт, Сяргей Навумчык, Рэспубліка Паліна ды іншыя вядомыя людзі.

Пераможца будзе вызначаны КОЛЬКАСЬЦЮ аддадзеных галасоў, а не рэйтынгам. Каб прагаласаваць за працу — дастаткова клікнуць на зорачку пад упадабаным малюнкам. Нават калі вы паставіце найніжэйшую адзнаку — голас будзе залічаны ў падтрымку. Галасаваць можна за любую колькасьць малюнкаў.

ГАЛАСАВАЦЬ ТУТ

Прызы пераможцам:

1 месца — Пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080
2 месца — Электронная кніга Amazon Kindle
3 месца — Плэер Apple IPod shuffle 2gb
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG