Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР вызваліла 5-гадовага закладніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пяцігадовага хлопчыка, якога ўзброены мужчына цягам тыдня ўтрымліваў у бункеры ў амэрыканскім штаце Алабама, вызвалілі ў выніку штурму.

Як паведамілі мясцовыя ўлады, хлопчык не быў паранены. Цяпер яго абсьледуюць у мясцовым шпіталі.

Джымі Лі Дайкс, які, як мяркуецца, утрымліваў хлопчыка, быў забіты. Аднак абставіны яго сьмерці пакуль дакладна невядомыя.

Дайкс напаў на школьны аўтобус 29 студзеня. Кіроўца паспрабаваў закрыць ўваход у аўтобус сваім целам, аднак быў сьмяротна паранены.

Пасьля гэтага падазраваны выкраў 5-гадовага хлопчыка і забарыкадаваўся ў самаробным бункеры ля свайго дома, дзе утрымліваў дзіця на працягу сямі дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG