Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія навукоўцы абвясьцілі, што знайшлі парэшткі караля Рычарда III. Як заявілі супрацоўнікі унівэрсытэту Лестэр, пра гэта сьведчаць вынікі генэтычнай экспэртызы.

Археолягі адкапалі чалавечы шкілет са сьлядамі баявых ранаў у верасьні летась на тэрыторыі аўтастаянкі ў горадзе Лестэр ў брытанскім графстве Лестэршыр.

Рычард III быў забіты ў бітве пры Басуорце ў 1485 годзе. На працягу некалькіх стагодзьдзяў месца ягонага пахаваньня заставалася невядомым.
XS
SM
MD
LG