Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі баяцца расейскага мядзьведзя


Праект пасяленьня бурага мядзьведзя з Расеі ў беларускай частцы Белавескай пушчы, аб якім у студзені паведамілі некаторыя беларускія СМІ --> http://news.tut.by/society/330823.html , выклікаў заклапочанасьць сярод навукоўцаў і эколягаў у Польшчы.

«Калі Беларусь вырашыць ажыцьцявіць свой праект, я не ўяўляю сабе, што гэта магло б адбывацца без супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй з польскім бокам. Бо яны сюды прыйдуць. Якраз у гэтым я ўпэўненая. Мяжа іх ня спыніць. На зьвярах нібыта маюць быць радыёашыйнікі. У такой сытуацыі мы павінны мець доступ да інфармацыі з гэтых перадатчыкаў, каб ведаць, дзе мядзьведзі знаходзяцца, каб мець час на рэакцыю, калі яны будуць падыходзіць да вёсак» — сказала польскім СМІ Нурыя Сэльва, дасьледніца бурых мядзьведзяў, якая жыве ў Белавескай пушчы.

У Польшчы, як ацэньваецца, пражывае каля 100 бурых мядзьведзяў на паўднёвым усходзе краіны, наогул у горах Бяшчадах. Апошні раз бурага мядзьведзя на Беласточчыне бачылі ў 2010 годзе — ён прыйшоў зь беларускага боку.

Мядзьведзі ў Белавескай пушчы зьвяліся яшчэ ў ХІХ стагодзьдзі. Перад Другой сусьветнай вайной палякі спрабавалі пасяліць некалькі мядзьведзяў у Белавескай пушчы, але праект, як няўдалы, быў закончаны ў 1950-х гадах.

У Беларусі, паводле ацэнак, жыве каля 80 бурых мядзьведзяў, у лясах у паўночнай частцы краіны.

«Нявысьветленым застаецца яшчэ пытаньне, навошта Беларусі мядзьведзі ў Белавескай пушчы. Ці напэўна дзеля таго, каб забясьпечыць біялягічную разнастайнасьць? А можа гэта спосаб, каб нагадаваць зьвярыны дзеля будучых паляваньняў. Бо я падазраю, на жаль, што запаляваць на «мішку» захоча не адзін паляўнічы, уключна з тымі, якія плацяць валютай» — напісаў эколяг Павал Срэдзінскі на сайце Na: temat.

Пакуль што праект перасяленьня расейскіх мядзьведзяў у Белавескую пушчу знаходзіцца ў стадыі абмеркаваньня супрацоўнікамі Акадэміі навук Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG