Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пры штурме будынку паліцыі загінулі дзясяткі чалавек


Кіркук, месца выбуху
Кіркук, месца выбуху

У горадзе Кіркук на поўначы Іраку сёньня пры нападзе на штаб-кватэру паліцыі загінулі як найменей 30 чалавек, яшчэ каля 70 — былі параненыя.

Паведамляецца, што сьмяротнік у аўтамабілі прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне паблізу будынка, пасьля чаго група баевікоў паспрабавала штурмам узяць штаб-кватэру паліцыі. Аднак ім не ўдалося гэта зрабіць.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

Кіркук адрозьніваецца этнічнай разнастайнасьцю і зьяўляецца цэнтрам нафтаздабычы ў Іраку.

Прыбыткі ад яе дзеляць паміж сабой цэнтральная ўлада ў Багдадзе і Курдзкі аўтаномны раён, на тэрыторыі якога знаходзіцца Кіркук. Аднак вакол гэтага пытаньня пастаянна ўзьнікаюць спрэчкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG