Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прыняў прысягу новы дзяржсакратар


Джон Керы
Джон Керы

Новы дзяржсакратар ЗША Джон Керы прыведзены да прысягі на закрытай цырымоніі ў будынку Кангрэсу.

Ён зьмяніў Гілары Клінтан, якая кіравала амэрыканскім дыпляматычным ведамствам ад 2009 году, на працягу першага прэзыдэнцкага тэрміну Барака Абамы.

Цырымонію правяла сябра Вярхоўнага суду ЗША Элена Кэйган, а Біблію, на якой прамаўляў клятву Керы, трымала ягоная жонка Тэрэза. На цырымоніі прысутнічалі дачка і брат новага дзяржсакратара.

Джону Керы 69 гадоў. Ён удзельнічаў у віетнамскай вайне, пазьней зьяўляўся сэнатарам ад штату Масачусэц. Раней у пятніцу Гілары Клінтан разьвіталася з супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG