Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці раздавалі ўлёткі пра Каліноўскага і Касьцюшку


Берасьцейскія актывісты БСДП(Г) зладзілі акцыю, прымеркаваную да 175-х угодкаў а народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Падчас акцыі яны раздалі некалькі соцень інфармацыйных буклетаў, прысьвечаных Кастусю Каліноўскаму і Тадэвушу Касьцюшку.

Кіраўнік берасьцейскай БСДП(Г) Ігар Маслоўскі: «2 лютага — 175 гадоў ад нараджэньня Кастуся Каліноўскага, а 4-га — 267 гадоў нацыянальнаму гэрою Беларусі Тадэвушу Касьцюшку. Гэтыя асобы — адны з вызначальных у нашай гісторыі. Таму ніхто зь берасьцейцаў не застаўся абыякавым да нашай акцыі. Усё ж, нашыя людзі разумеюць, за якія ідэалы змагаліся і Касьцюшка, і Каліноўскі. Таму падобныя акцыі сацыял-дэмакраты мяркуюць зладзіць і ў іншых рэгіёнах Берасьцейшчыны».

Пасьля акцыі ў офісе кампаніі «Гавары праўду» актывісты правялі круглы стол «Ад Касьцюшкі да Каліноўскага», у якім прынялі ўдзел таксама сацыял-дэмакраты, прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, моладзевых арганізацый і гісторыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG