Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Міхася Чарняўскага — на 40 дзён


Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі

Да 40 дзён з дня сьмерці гісторыка і грамадзкага дзеяча Міхася Чарняўскага рыхтуецца перавыданьне яго кнігі пра Расьціслава Лапіцкага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».

Праца пачалася яшчэ пры жыцьці аўтара, ён непасрэдна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кнігі. Цяпер усё цалкам гатова да друку. Засталося толькі знайсьці сродкі.

Каардынатар перавыданьня культурны актывіст Алесь Мазанік заклікае паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, падпісацца на кнігу, ахвяраваць грошы для друку, і такім чынам гарантавана атрымаць выданьне падчас вечарыны ў памяць Міхася Чарняўскага, якая адбудзецца ў сядзібе Партыі БНФ 28 лютага а 18 гадзіне.

Зьвязацца з ініцыятарам перавыданьня і замовіць кнігу можна па мабільным тэлефоне +375-29-7575867, а таксама праз электронную пошту ales.mazanik@gmail.com
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG