Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікала дапамагчы Сырыі


Разбураныя будынкі ў горадзе Хомс
Разбураныя будынкі ў горадзе Хомс

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікае да гуманітарнай дапамогі Сырыі, якая ўцягнутая ў разбуральную грамадзянскую вайну.

На канфэрэнцыі краінаў-донараў, якая адбываецца ў Кувэйце, Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў абодва бакі сірыйскага канфлікту, асабліва сірыйскі ўрад, спыніць баявыя дзеяньні «у імя чалавечнасьці». Прадстаўнікі ААН просяць да $1,5 мільярдаў, каб дапамагчы сірыйцам. Паводле іх ацэнак, да 700 тысяч уцекачоў былі вымушаныя пакінуць свае дамы і апынуліся ў суседніх краінах.

Кувэйт паабяцаў 300 мільёнаў даляраў, Эўразьвяз і ЗША маюць намер выдаткаваць, у агульнай суме, да 400 мільёнаў даляраў.

У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі каля 60 краінаў, сярод іх — Расея і Іран, асноўныя саюзьнікі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG