Гэтая рэзалюцыя ўводзіць дадатковыя забароны на паездкі некаторых паўночнакарэйскіх чыноўнікаў, а таксама блякуе актывы кампаніяў, якія ўдзельнічалі ў запуску ракеты.
Рада Бясьпекі таксама пацьвердзіла сваё патрабаваньне, што Паўночная Карэя павінна адмовіцца ад ядзернай праграмы.
На гэта прадстаўнікі КНДР заявілі, што больш ня будуць удзельнічаць у перамовах ў справе ядзернага раззбраеньня Карэйскай паўвыспы. Яны таксама заявілі, што Паўночная Карэя будзе павялічваць свой вайсковы і ядзерны патэнцыял.
Новую рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН падтрымаў і Кітай, які традыцыйныя зьяўляецца саюзьнікам афіцыйнага Пхэньяну.
12 сьнежня 2012-га КНДР запусьціла ракету, якую, паводле адмыслоўцаў, можна ўзброіць ядзернай баегалоўкай. Радыюс палёту гэтай ракеты — 13 тысячаў кілямэтраў.
Вайсковыя экспэрты перакананыя, што Пхэньян ужо валодае ядзернымі прыстасаваньнямі, якія былі выпрабаваныя ў 2006 і 2009 гадах.