Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс у Вэнэсуэлу ня вернецца. Блізкім часам


Уга Чавэс
Уга Чавэс

Малодшы брат прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавеса Археніс абвергнуў уласную заяву пра тое, што кіраўнік дзяржавы, які зараз лекуецца на Кубе, у бліжэйшыя дні вернецца на радзіму.

«Археніс Чавэс абвяргае інфармацыю, распаўсюджаную інфармацыйным агенцтвам ЗША Асашыэйтэд Прэс, згодна зь якой ён нібыта паведаміў, што ягоны брат — прэзідэнт рэспублікі Уга Чавес — вернецца ў краіну ў бліжэйшыя дні», — паведамляецца на сайце Нацыянальнай электраэнэргетычнай дзяржаўнай карпарацыі Corpoelec, кіраўніком якой зьяўляецца брат прэзідэнта.

Паводле брата Чавэса, «рашэньне аб вяртаньні ў краіну кіраўніка дзяржавы знаходзіцца ў руках мэдычнага пэрсаналу».

Уга Чавэс не зьяўляўся на публіцы зь сярэдзіны сьнежня мінулага году, калі ў кубінскім шпіталі яму была зробленая чацьвёртая па ліку апэрацыя па выдаленьні ракавай пухліны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG