Яўген Крыкун (21 год), выехаў з Беларусі разам з бацькамі 6 гадоў таму, жыве ў Аўстраліі, у г.Брысбэйне.
Горад трэці па колькасьці насельніцтва ў Аўстраліі пасьля Сыднэя і Мэльбурна. Прыблізна 2 мльёны насельніцтва. Як у Менску. Асноўны мой занятак – гэта вучоба. Вучуся ва ўнівэрсытэце апошні год. Засталося два сэмэстры, вывучаю права і бухгальтарскі ўлік – дзьве спэцыяльнасьці, буду мець два дыплёмы. Хочацца ўжо скончыць хутчэй і пачаць працу. Ня ўсё ад мяне залежыць. вырашыць рынак працы – куды возьмуць, туды і пайду. Мне больш права падабаецца. Магчыммасьці ёсьць, магчымасьцяў шмат і амаль неабмежаваныя. Трэба іх рэалізаваць. Хачу, вядома, зрабіць кар'еру, і гэта мой асноўны клопат. У галіне права – мне заўсёды гэта падабалася. Як яно на практыцы атрымаецца, гэта ўжо іншае пытаньне. У цяперашні момант я мыю талеркі ў вольны ад вучобы час. Гэта тое, на што я пакуль што здольны. Працую па вечарах тры дні ў тыдзень, каб рахункі аплаціць.
У гэтым сэмэстры ў гэты фінансавы год я ў якасьці валанцёра дапамагаю запаўняць дэклярацыі аб даходах. Такая паслуга наогул каштуе шмат грошай. Я раблю гэта, можна сказаць, з карысьлівых меркаваньняў, бо гэта можа дапамагчы мне ў працаўладкаваньні на наступны год. Падатковая ўправа Аўстраліі робіць такую праграму: яны набіраюць валанцёраў, трэніруюць іх, і потым тыя дапамагаюць. Гэта дабраахвотная праца.
Маю ідэю стварыць тут суполку ў нас, у Брысбэйне. Думаю, што калі б яна тут была. да яе беларусы ю гарнуліся. Беларусы тутака ёсьць. З-за адсутнасьці беларускай фармальнай структуры, пачынаюць гарнуцца да расейшчыны і расейскай грамады. Я ўвогуле першы час тут жыў тым, што ў Беларусть я некалі вярнуся. Езьдзіў у Мэльбурн, зьвязаўся найперш з тамтэйшымі беларусамі. Для мяне гэжта важна.