Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Каратыш



Віталь Каратыш, 25 гадоў, вёска Кажан-Гарадок Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Скончыў столінскі аграрна-эканамічны каледж, працаваў у калгасе эканамістам. Цяпер студэнт-завочнік менскага эканамічнага ўнівэрсітэту. У будучым бачыць сябе палітыкам. Мяркуе, што беларускія дзяўчаты самыя прыгожыя ў сьвеце:

(Каратыш: ) “Для мяне прыгожая дзяўчына – гэта тая, што не падобная да астатніх. У якой штосьці ёсьць захаванае. Якая не пабаіцца быць непадобнай да іншых. Не пабаіцца пафарбаваць свае валасы ў арыгінальны колер, напрыклад, сіні.

Я маю спэцыяльнасьць “эканоміка й кіраваньне на прадпрыемстве аграрна-прамысловага комплексу”. Я сябе ўяўляю палітыкам. Ведаю, што палітыка брудная справа. Але хачу навучыцца, каб ведаць, а ведаць, каб дзейнічаць. Знайсьці прычыну – чаму ў нас дрэнна ўсё. Каб потым гэтую сытуацыю зьмяніць.

У маім жыцьці падабаецца мала што. Клясна тое, што ёсьць магчымасьць для рэалізацыі сваіх ідэяў. Ня гледзячы ні на што. Пакуль на дадзены момант я хачу навучыцца веданьню эканомікі, веданьню палітычнае сытуацыі. Хачу атрымаць вельмі падрабязную інфармацыю пра ўсё, што робіцца ў нас у Рэспубліцы.

Я хацеў бы быць тым чалавекам, які можа дапамагчы астатнім. Вырашаць пэўныя праблемы, ня толькі свае. Калі ўсім навокал добра, то тады й мне будзе добра. Гэта мая мэта такая. Я бачу сябе тым чалавекам, які можа рэальна нешта зьмяняць, і прычым, зьмяняць да лепшага”.
XS
SM
MD
LG